Інструкцыі: Як гандляваць токенамі на DEX

From Waves Wiki
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Tutorials: How to trade tokens on the DEX and the translation is 100% complete.

Other languages:
العربية • ‎беларуская • ‎čeština • ‎Deutsch • ‎Ελληνικά • ‎English • ‎español • ‎français • ‎हिन्दी • ‎hrvatski • ‎magyar • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎ភាសាខ្មែរ • ‎Nederlands • ‎polski • ‎português do Brasil • ‎русский • ‎ไทย • ‎Türkçe • ‎Tiếng Việt • ‎中文(中国大陆)‎

Waves DEX - гэта дэцэнтралізаваная біржа ўнутры Waves Lite Client, дазваляе Вам купляць, прадаваць або абменьваць актывы, якія існуюць на платформе Waves.


Па-першае, запампуйце і ўсталюйце кліент Waves Lite Client.

After you have done so, create a new or import an existing account and find your address at the top of the Lite Client interface.

Нагадваем, што камісія за абмен токену на DEX складае 0.003 адзінак WAVES. Вы можаце атрымаць крыху з Wavesdrop крану або купіць WAVES за біткоіны на біржы. Акрамя таго, Вы можаце купіць WAVES з дапамогай крэдытнай карты ў кліенце Waves Lite Client.


Як гандляваць на DEX

Увайдзіце ў Ваш рахунак і націсніце на ўкладку WAVES Decentralized Exchange Tab, пасля чаго Вы ўбачыце наступнае акно.


DEX Tab.png


Па змаўчанні на біржы адкрыта пара WAVES/BTC.

На гэтым экране адлюстроўваецца інфармацыя аб дынаміцы катыровак пар.

Buy order: Паказвае Вам замовы на куплю.
Sell order: Паказвае Вам замовы на продаж.
Trade History: Паказвае Вам апошнія здзелкі куплі-продажу.
Buy Waves: Стварыць замову на куплю Waves.
Sell Waves: Стварыць замову на продаж Waves.
My Orders: Паказвае Вам Вашыя апошнія здзелкі.

Як змяніць пары для гандлю

Для змены пары абярыце патрэбную пару на панэлі Favorites справа, альбо зьмяніце назву актыву ў тэкставай форме над парай, якую Вы хочаце змяніць. У меню пракруткі Вам будуць паказаны назвы ўсіх актываў, якімі можна гандляваць на DEX.


DEX asset scroll menu.png


Як Вы можаце бачыць, у некаторых токенаў ёсць зялёная адзнака злева, г.зн. яны былі правераны і адобраны супольнасцю. Узровень даверу да гэтых токенаў больш высокі. Гэта не азначае, што іншыя токены не варта прадаваць або купляць, што яны з'яўляюцца прадуктам дзейнасці ашуканцаў або shitcoin, проста на дадзены момант яны яшчэ не былі правераны супольнасцю. Зараз праверкай займаецца каманда Waves, у будучыні гэта будуць рабіць трымальнікі WCT.

Калі ў актыву няма зялёнай адзнакі, праверце яго і пераканайцеся ў тым, што гэта той актыў, які вам патрэбны..

Як стварыць замову

Пасля выбару пары, якой Вы хочаце гандляваць.

Напрыклад, WCT/WAVES.

Запоўніце Вашу замову. Для гэтага ў Вас ёсць дзве магчымасці:

- Запоўніце існуючую замову.

- Стварыце новую замову.

Запоўніце існуючую замову

Націсніце на замову, якую Вы хочаце запоўніць, на панэлі buy/sell. Палі запаўняюцца аўтаматычна. Праверце ўсю інфармацыю і націсніце на BUY або SELL, каб адправіць замову.

Стварыць новую замову

Перайдзіце да формы buy/sell і запоўніце яе.

Price in waves: Пакажыце цану, за якую Вы хочаце прадаць ці купіць ваш WCT.
Waves Community Amount: Пакажыце колькасць WCT, якую Вы хочаце прадаць ці купіць.
Total: Колькасць WAVES, якую Вы патраціце або заробіце.
Fees: Камісія ў WAVES за абмен.

Праверце ўсю інфармацыю і націсніце BUY або SELL, каб адправіць заяўку.


Аб стварэнні замовы Вам паведаміць усплывальнае акно ў правым вуглу. Замова будзе адлюстравана ў My orders.

Order submit dex.png

Іншае ўсплывальнае акно адлюстроўваецца пасля запаўнення замовы, а транзакцыя паказваецца ў гісторыі аперацый.

Як адмяніць замову

Калі Вы хочаце адмяніць замову, націсніце на крыж справа ад яе ў My order.


Cancel an order.png


Калі ўсё будзе гатова, з'явіцца ўсплывальнае акно.

Заўвага: Вы не можаце адмяніць замову, якая ўжо была запоўнена!